Сьледчыя чыталі перапіску TUT.by, падключыўшыся да Telegram рэдактара
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
18.02.2019 15:01
Пры вывучэньні матэрыялаў справы ў судзе стала вядома, што супрацоўнікі Сьледчага камітэту чыталі перапіску супрацоўнікаў TUT.by.
Сьледчыя чыталі перапіску TUT.by, падключыўшыся да Telegram рэдактара
У судзе Заводзкага раёну Менска працягваюць разглядаць крымінальную справу ў дачыненьні да галоўнага рэдактара TUT.BY Марыны Золатавай, якую абвінавачваюць у бязьдзейнасьці службовай асобы. Высьветлілася, што сьледчыя падключыліся да акаўнта аднаго з рэдактараў партала ў Telegram, каб чытаць унутраную перапіску журналістаў TUT.by.
Сёньня пасяджэньне суду пасьля перапынку было закрытым – вывучаліся пісьмовыя матэрыялы справы, у тым ліку асабістыя перапіскі журналістаў Золатавай, Калтыгінай, Бабаед і Ўласік, знойдзеныя на кампутарах і мабільных тэлефонах.
Пры вывучэньні матэрыялаў справы ў судзе стала вядома, што супрацоўнікі Сьледчага камітэту чыталі перапіску супрацоўнікаў TUT.by, падключыўшыся да акаўнта аднаго з рэдактараў у Telegram. Для гэтага ў Дзьмітрыя Бобрыка забралі тэлефон. Гэта адбывалася нават пасьля ператрусаў і затрыманьняў па «справе БелТА».

тэлеграф/вс