МЗС: Лукашэнка не возьме ўдзелу ў Мюнхэнскай канфэрэнцыі
Беларусь Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы прадставіць пасол Беларусі ў Нямеччыне Дзяніс Сідарэнка.
Аляксандар Лукашэнка не возьме ўдзелу ў Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы з-за сустрэчы з Уладзімірам Пуціным, паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
Як гаворыцца ў апублікаваным на сайце МЗС камэнтары прэс-сакратара знешнепалітычнага ведамства, беларускі бок рыхтаваў візыт Лукашэнкі ў Нямеччыны для ўдзелу ў Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы, аднак „літаральна ў самы апошні момант узніклі пэўныя часавыя накладкі”.
„У сувязі зь неабходнасьцю вырашэньня важных пытаньняў беларуска-расейскіх адносін падчас перамоваў з прэзыдэнтам Расейскай Фэдэрацыі Ўладзімірам Пуціным у Сочы ў гэты раз удзел у Мюнхэнскай канфэрэнцыі на ўзроўні прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь не ўявіўся магчымым, — адзначыў Глаз. — Беларусь на 55-й Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы прадставіць пасол Беларусі ў Нямеччыне Дзяніс Сідарэнка. У мерапрыемстве таксама возьме ўдзел старшыня Камітэта дзяржаўнай бясьпеці Валерый Вакульчык”.
Прэс-сакратар удакладніў, што арганізатары канфэрэнцыі прапанавалі Лукашэнку ўзяць удзел у панэльнай дыскусіі 16 лютага на тэму „Адносіны Усход - Захад” сумесна з прэзыдэнтамі Азэрбайджана Ільхамам Аліевым, Украіны Пятром Парашэнкам, прэм'ер-міністрам Грузіі Мамукам Бахтадзэ й генэральным сакратаром АБСЭ Томасам Грэмінгерам.
„Мы ўдзячныя арганізатарам Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы й асабіста яе старшыні паслу Вольфгангу Ішынгеру за запрашэньне ў адрас прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь і прадстаўленую каштоўную магчымасьць прыняць удзел на вышэйшым узроўні ў гэтым знакавым міжнародным мерапрыемстве ў сфэры бясьпекі. Спадзяемся на працяг пасьпяховага й канструктыўнага ўзаемадзеяньня з кіраўніцтвам Мюнхэнскай канфэрэнцыі”, - падкрэсьліў прадстаўнік МЗС.
55-я Мюнхэнская канфэрэнцыя па бяспецы праходзіць з 15 па 17 лютага.
У лістападзе 2018 года ў Менску адбылася сустрэча асноўнай групы Мюнхэнскай канфэрэнцыі.
belapan.by/аз
Аляксандар Лукашэнка не возьме ўдзелу ў Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы з-за сустрэчы з Уладзімірам Пуціным, паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
Як гаворыцца ў апублікаваным на сайце МЗС камэнтары прэс-сакратара знешнепалітычнага ведамства, беларускі бок рыхтаваў візыт Лукашэнкі ў Нямеччыны для ўдзелу ў Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы, аднак „літаральна ў самы апошні момант узьніклі пэўныя часавыя накладкі”.
„У сувязі зь неабходнасьцю вырашэньня важных пытаньняў беларуска-расейскіх адносін падчас перамоваў з прэзыдэнтам Расейскай Фэдэрацыі Ўладзімірам Пуціным у Сочы ў гэты раз удзел у Мюнхэнскай канфэрэнцыі на ўзроўні прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь стаў немагчымым, — адзначыў Глаз. — Беларусь на 55-й Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы прадставіць пасол Беларусі ў Нямеччыне Дзяніс Сідарэнка. У мерапрыемстве таксама возьме ўдзел старшыня Камітэта дзяржаўнай бясьпеці Валерый Вакульчык”.