Logo Polskiego Radia
Print

У Гомлі ў буйным памеры кралі прадукты школьнага харчаваньня

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.02.2019 17:12
Агульная сума скрадзенага перавысіла 123 тысячы даляраў ЗША.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

У Гомлі кіраўніцтва камбінату школьнага харчаваньня і школьных сталовак скралі прадуктаў на 200 тысяч рублёў.
Супрацоўнікі АБЭЗ Навабеліцкага РАУС Гомлю раскрылі схему крадзяжу прадуктаў харчаваньня, прызначаных для падрыхтоўкі ежы ў школьных сталовых. Агульная сума скрадзенага перавысіла 123 тысячы даляраў ЗША.
Крымінальная справа паводле ч.4 арт.210 КК Беларусі («Крадзеж шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі») распачата ў дачыненьні да жыхара абласнога цэнтру, а таксама загадчыцы вытворчасьцю і таваразнаўцы КУП «Гомельскі гарадзкі камбінат школьнага харчаваньня». Усе падазраваныя зьмешчаны ў ІЧУ.
«У кожнага фігуранта справы была свая роля. Загадчыца сталовай адпраўляла на склад камбінату штодзённыя заяўкі на прадукты. Пры гэтым у дакумэнтах яна завышала колькасьць навучэнцаў. Такім чынам утвараліся лішкі, якія таваразнаўца прадпрыемства афармляла «ліпавымі» накладнымі і пакідала на складзе. Падробленыя дакумэнты падпісвала загадчыца, што дазваляла саўдзельнікам доўгі час хаваць парушэньні», – распавёў начальнік АБЭЗ Навабеліцкага РАУС Гомля Павел Мыльнікаў.
Скрадзеныя крупы, мяса, згушчанае малако, цукар, крабавыя палачкі і іншае вывозіў з тэрыторыі прадпрыемства знаёмы таваразнаўцы.
У наступным тавары прадаваліся па заніжаных коштах. Мяркуецца, што магчымымі пакупнікамі былі індывідуальныя прадпрымальнікі, у тым ліку з Расеі. Большую частку выручкі загадчыца пакідала сабе, а астатняя сума дзялілася паміж змоўшчыкамі.
Злачынная дзейнасьць ажыцьцяўлялася з красавіка па сьнежань мінулага года. За гэты час падазраваныя выкралі тавараў на суму звыш 46 тысяч рублёў.
«Падчас праверкі мы выявілі аналягічныя схемы яшчэ ў 15 школах гораду з агульным уронам каля 200 тысяч рублёў. У бліжэйшы час усе матэрыялы будуць накіраваны ў сьледчыя органы для дачы прававой адзнакі дзеяньням парушальнікаў», – сказаў Павел Мыльнікаў.
.....

Белсат/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт