Logo Polskiego Radia
Print

Сьледчыя выбілі з былога супрацоўнікіа tut.by "патрэбныя" паказаньні

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.02.2019 13:29
«Сьледчыя паведамілі мне, што іншых паказаньняў ад мяне ня прымуць».
PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Былы супрацоўнік Tut.by: Сьледчыя дамагаліся паказаньняў, што Марына Золатава патрабавала выкарыстоўваць чужыя паролі
На судзе па справе Золатавай паказалі відэа допыт былога яе падначаленага. Ён расказаў, што галоўны рэдактар Tut.by ведала пра выкарыстаньне чужых пароляў. Сёньня трэці дзень суду над Марынай Золатавай.
«Падчас допыту сьледчыя хацелі атрымаць ад мяне паказаньні, што менавіта Золатава і Калтыгіна (Ганна Калтыгіна – адна з рэдактарак Tut.by) патрабавалі ад мяне выкарыстоўваць чужыя паролі доступу да БелТА, – заявіў Кулецкі ў залі суда. – Я падпісаў пратакол, таму што на мяне аказваўся ціск. Асобныя паказаньні мне навязваліся сьледчымі, частка маіх паказаньняў была фактычна напісаная сьледчымі, гэта не мае словы. Перад падпісаньнем пратакола допыту я папрасіў прыбраць частку тэксту з пратакола. Гэта было зроблена, але ня цалкам. Сьледчыя паведамілі мне, што іншых паказаньняў ад мяне ня прымуць».
У залі суда Кулецкі прызнаў, што карыстаўся паролем доступу да стужкі БелТА, які атрымаў ад аднаго з супрацоўнікаў партала Tut.by. Аднак, катэгарычна аспрэчыў тое, што пра выкарыстаньне чужых пароляў доступу да інфармацыі БелТА ведала кіраўніцтва Tut.by і Марына Золатава. У матэрыялах справы, якія агучыла пракурор на паседжаньні, Кулецкі прытрымліваўся іншай вэрсіі.
«На Tut.by усё кіраўніцтва ведала, што супрацоўнікі карыстаюцца неафіцыйнымі паролямі доступу да стужкі БелТА, – напісана ў пратаколе допыту Кулецкага супрацоўнікамі СК. – Пры гэтым Марына Золатава і Ганна Калтыгіна настойвалі, каб супрацоўнікі партала карысталіся платнай стужкай навінаў, бо там інфармацыя зьяўлялася больш апэратыўна».
Марына Золатава ў залі суда заявіла, што даведалася аб выкарыстаньні чужых пароляў доступу да стужкі агенцтва БелТА ў сакавіку 2018 году. Гаворка ідзе толькі пра аднаго супрацоўніка – рэдактарку Ганну Калтыгіну.
У пратаколе допыту Кулецкага ёсьць яго подпіс. Таксама ў матэрыялах справы ёсьць копія відэазапісу працэсу дачы паказаньняў Кулецкім. Яе прадэманстравалі падчас паседжаньня 14 лютага.
.....

Радыё Свабода/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт