Падазраваны ў двайным забойстве ў Стоўпцах адмаўляецца даваць паказаньні 
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        12.02.2019 12:02
                    
                    11 лютага ў Стаўпецкай сярэдняй школе вучань 10 клясу напаў з нажом на настаўніцу й трох вучняў.
                
photo: pixabay.com/CC0
                     
Падазраваны ў двайным забойстве ў Стоўпцах адмаўляецца даваць паказаньні 
11 лютага ў Стаўпецкай сярэдняй школе вучань 10 клясу напаў з нажом на настаўніцу й трох вучняў.
Вучань 10 клясу Стаўпецкай сярэдняй школы №2 Вадзім М., які напаў з нажом на настаўніцу й трох вучняў, адмаўляецца даваць паказаньні. Пра гэта паведаміў пракурор Менскай вобласьці Алег Лаўрухін.
Забойства ў стаўпецкай школе. Асноўнае
Нагадаем, 11 лютага ў Стаўпецкай сярэдняй школе №2 вучань 10 клясу Вадзім М. напаў з нажом на настаўніцу й трох вучняў.
У выніку 50-гадовая настаўніца гісторыі й грамадазнаўства й вучань 11 клясу загінулі, двух аднаклясьнікаў нападніка шпіталізавалі з раненьнямі.
Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за забойства двух і больш чалавек. Паводле ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь нападніку могуць прысудзіць ад 8 да 12 гадоў турмы.
svaboda.org/аз