62% беларусаў лічаць сябе вернікамі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
07.02.2019 15:57
У 2012 годзе 71,5% апытаных назвалі сябе вернікам.
radyjo.net/Anna Petrovska
62% грамадзян Беларусі лічаць сябе вернікамі (няважна, якой рэлігіі). Гэта вынікі сацыялягічнага дасьледаваньня, якое праводзіў Інфармацыйна-аналітычны цэнтар пры Адміністрацыі прэзыдэнта ў 2017 годзе.
Для параўнаньня, у 2012 годзе пры адказе на такое самае пытаньне налічылася 71,5% вернікаў.
Агулам было апытана 1678 чалавек.
Пры гэтым 68% людзей адзначаюць важную ролю рэлігіі ў сваім жыцьці. Сярод пратэстантаў так адказалі 92,5% апытаных, сярод каталікоў – 82,5%, а сярод праваслаўных – 70%.
Большае значэньне рэлігія адыгрывае ў жыцьці жанчын, а таксама сельскіх жыхароў.
nn.by/яс