"Вясна" патрабуе ад Савета міністраў прыцягнуць Шуневіча да дысцыплінарнай адказнасьці
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
07.02.2019 15:41
Генэральная пракуратура і Сьледчы камітэт ня бачаць гамафобных выказваньняў міністра ўнутраных справаў.
Ігар Шуневічbelsat.eu/news/
Пасьля таго, як Генэральная пракуратура і Сьледчы камітэт ня ўгледзелі падставаў для правядзеньня праверкі, дачы прававой ацэнкі гамафобным выказваньням міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча і прыцягненьня яго да крымінальнай адказнасьці, праваабаронца Валянцін Стэфановіч зьвярнуўся з заявай у Савет Міністраў.
Ён просіць Савет міністаў прыцягнуць дадзенаю службовую асобу да дысцыплінарнай адказнасьці ў сувязі з неналежным выкананьнем ім заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь, а менавіта «Палажэньня аб Міністры Рэспублікі Беларусь», дзе ў п. 1 зафіксавана, што адной з асноўных задач Міністра зьяўляецца забесьпячэньне ў межах сваіх паўнамоцтваў рэалізацыі канстытуцыйных палажэньняў, правоў і інтарэсаў юрыдычных і фізычных асоб.
Гаворка ідзе пра інтэрвію міністра, у якім ён выказаўся адносна грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, што належаць да супольнасьці ЛГБТК+, назваўшы іх «дзіравымі».
Нагадаем, Праваабарончы цэнтар "Вясна" за подпісам старшыні Алеся Бяляцкага і юрыста Валянціна Стэфановіча накіравалі заявы ў Генэральную пракуратуру і Сьледчы камітэт з тым, каб гэтыя дзяржорганы правялі праверку па факце дыскрымінацыйных выказваньняў міністра унутраных спраў Ігара Шуневіча па тэлебачаньню.
Сьледчы камітэт без усялякіх лінгвістычных экспэртыз вырашыў, што ў выказваньнях міністра Шуневіча няма распальваньня варожасьці. Мала таго, у сваім адказе СК напісаў, што "чые-небудзь меркаваньні, камэнтарыі падзей, якія адбыліся, не зьяўляюцца падставай для правядзеньня праверкі ў парадку, устаноўленым КПК".
Раней на зварот ПЦ «Вясна» адказала Генэральная пракуратура, якая пры вывучэньні зьместу інтэрвію Ігара Шуневіча тэлеканалу АНТ устанавіла, што міністрам было «выказана асабістае меркаваньне па некаторых пытаньнях».
spring96.org/яс