Logo Polskiego Radia
Print

У Менску можна будзе пазнаёміцца з гісторыяй польскай дыпляматычнай службы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.02.2019 08:01
На Польскім стэндзе у рамках міжнароднай кніжнай выставы пройдзе прэзэнтацыя кнігі Аляксандра Васілеўскага.

/

8 лютага 2019 года ў 17:30 на Польскім стэндзе ў выставачным павільёне БелЭкспа (Менск, пр. Пераможцаў, 14) у рамках XXVI Менскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу пройдзе прэзэнтацыя кнігі Аляксандра Васілеўскага «Старонкі гісторыі польскай дыпляматычнай службы 1918-1939. Эканамічная дыпляматыя» (трохмоўнае выданьне: на польскай, ангельскай і рускай мовах). Кнігу прэзэнтуе аўтар Аляксандар Васілеўскі, мадэратар – кандыдат гістарычных навук Анатоль Вялікі.
Дадзеная публікацыя закранае выбраныя пытаньні эканамічных стасункаў Другой Рэчы Паспалітай, стварэньня структур зьнешнегандлёвай службы і аб'ёму яе дзейнасьці. Чытач, які цікавіцца гісторыяй міжнародных адносін, знойдзе ў ёй шмат цікавых фактаў і невядомых дагэтуль падрабязнасьцей датычных абароны эканамічных інтарэсаў польскай дзяржавы і польскіх прадпрымальнікаў у шырокім разуменьні, а таксама людзей, якія ад імя і па паўнамоцтве Рэчы Паспалітай стаялі на іх варце. Публікацыя дазваляе таксама зірнуць на працу супрацоўнікаў эканамічнага корпуса, хай яны і непрыкметныя ў дыпляматычных салонах і сьвятле камэр, але затое нясуць на сваіх плячах цяжар штодзённых, адказных і працаёмкіх рашэньняў у галіне дзяржаўных і эканамічных пытаньняў.
Аляксандр Васілеўскі – супрацоўнік польскага зьнешнепалітычнага ведамства. Працаваў у Бялградзе, у Пецярбургу, у Сараева, у Менску.

Польскі інстытут/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт