Logo Polskiego Radia
Print

У Пінску ўсталююць помнік узарванага каталіцкага храма

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.02.2019 09:11
  • Пінск.mp3
Касьцёл XVII стагодзьдзя, які зьяўляўся самым вялікім каталіцкім храмам на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: jclk8888/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Пінску ўсталююць помнік узарванага каталіцкага храма сьвятога Станіслава на каменным пастамэнце.
Касьцёл XVII стагодзьдзя, які зьяўляўся самым вялікім каталіцкім храмам на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, быў узарваны савецкай уладай у 1953 годзе, паведамляе katolik.life.
Ініцыятар праекта Міхаіл Сярэдзіч прапанаваў мясцовым уладам усталяваць памятны знак на тым месцы, дзе стаяў касьцёл – на цяперашняй плошчы Леніна, побач з езуіцкім калегіюмам. 23 студзеня ў Пінскім гарвыканкаме прайшла сустрэча з гэтай нагоды, і мясцовыя ўлады ўхвалілі ідэю.
Зараз задача – сабраць неабходныя сродкі для вырабу і ўстаноўкі помніка. Для гэтага плянуецца стварыць праект на краўдфандынгавай плятформе.
Раней касьцёл сьвятога Станіслава «адбудавалі» у тэхналёгіі 3D. Гэта быў кафэдральны сабор, будаваўся на сродкі пінскага старасты, канцлера ВКЛ Альбрэхта Станіслава Радзівіла. Аб'ём будынка складаў 40 тыс. кубамэтраў, найбольшая шырыня фасада – 25 мэтраў, вышыня – 30 мэтраў. Над стварэньнем унутранага ўбраньня храма працавалі лепшыя эўрапейскія майстры.
У 1939 годзе, калі Пінск займалі савецкія войскі, артылерыйскія агнём былі разбураны дах і адна з вежаў сьвятыні, зьнішчаныя фрэскі.
У матэрыялах Пінскага гарадзкога Савета дэпутатаў працоўных за 1953 год захаваліся дакумэнты, якія вызначылі лёс храма. 25 чэрвеня намесьнік старшыні гарвыканкама В. Пятроўскі выдаў распараджэньне аб стварэньні камісіі «для агляду з мэтай магчымасьці падрыву будынка былога касьцёла». 23 ліпеня 1953 года за подпісам старшыні гарвыканкама Ф. Пастухова было прынятае рашэньне № 314 «Аб зносе касьцёла, які знаходзіцца на плошчы ім. Леніна».

У Пінску ўсталююць помнік узарванага каталіцкага храма сьвятога Станіслава на каменным пастамэнце. Касьцёл XVII стагодзьдзя, які зьяўляўся самым вялікім каталіцкім храмам на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, быў узарваны савецкай уладай у 1953 годзе, паведамляе katolik.life.

Ініцыятар праекта Міхаіл Сярэдзіч прапанаваў мясцовым уладам усталяваць памятны знак на тым месцы, дзе стаяў касьцёл – на цяперашняй плошчы Леніна, побач з езуіцкім калегіюмам. 23 студзеня ў Пінскім гарвыканкаме прайшла сустрэча з гэтай нагоды, і мясцовыя ўлады ўхвалілі ідэю.

Зараз задача – сабраць неабходныя сродкі для вырабу і ўстаноўкі помніка. Для гэтага плянуецца стварыць праект на краўдфандынгавай плятформе.
Раней касьцёл сьвятога Станіслава «адбудавалі» у тэхналёгіі 3D. Гэта быў кафэдральны сабор, будаваўся на сродкі пінскага старасты, канцлера ВКЛ Альбрэхта Станіслава Радзівіла. Аб'ём будынка складаў 40 тыс. кубамэтраў, найбольшая шырыня фасада – 25 мэтраў, вышыня – 30 мэтраў. Над стварэньнем унутранага ўбраньня храма працавалі лепшыя эўрапейскія майстры.
У 1939 годзе, калі Пінск займалі савецкія войскі, артылерыйскія агнём былі разбураны дах і адна з вежаў сьвятыні, зьнішчаныя фрэскі.

У матэрыялах Пінскага гарадзкога Савета дэпутатаў працоўных за 1953 год захаваліся дакумэнты, якія вызначылі лёс храма. 25 чэрвеня намесьнік старшыні гарвыканкама В. Пятроўскі выдаў распараджэньне аб стварэньні камісіі «для агляду з мэтай магчымасьці падрыву будынка былога касьцёла». 23 ліпеня 1953 года за подпісам старшыні гарвыканкама Ф. Пастухова было прынятае рашэньне № 314 «Аб зносе касьцёла, які знаходзіцца на плошчы ім. Леніна».

katolik.life/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт