У Курапатах зноў разьбілі лаву Клінтана
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
02.02.2019 14:31
Лава Клінтана была ўсталяваная ў Курапатах у памяць пра наведваньне ў 1994 годзе народнага мэмарыяла прэзыдэнтам ЗША Білам Клінтанам.
Фота з профілю Зьмітра Дашкевіча ў Facebook
У Курапатах зноў разьбілі лаву Клінтана
Лава памяці ад амэрыканскага народа ў Курапатах ізноў разбурана вандаламі. Лаву разьбілі на чатыры кавалкі, паведамляе Зьміцер Дашкевіч. Вядома, што лаву Клінтана спрабавалі разбурыць 19 сьнежня 2018 года, але тады абаронцы Курапатаў спынілі вандала.
Лава Клінтана была ўсталяваная ў Курапатах у памяць пра наведваньне ў 1994 годзе народнага мэмарыяла прэзыдэнтам ЗША Білам Клінтанам. Помнік двойчы бурылі, і двойчы намаганьнямі абаронцаў Курапатаў яе аднаўлялі.
За апаганьваньне помнікаў у Беларусі прадугледжанае крымінальнае пакараньне, але вінаватых ні разу не знаходзілі.
https://nn.by/?c=ar&i=224625

nn.by/эж