Студэнтаў пераселяць да часу правядзеньня Эўрапейскіх гульняў
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
31.01.2019 17:40
Навучэнцаў часова пераселяць у іншыя інтэрнаты, у тым ліку калідорнага тыпу.
pixabay.com/Public Domain CC0
Са студэнцкай вёскі часова выселяць каля чатырох тысяч чалавек. На час правядзеньня II Эўрапейскіх гульняў, якія адбудуцца з 21 па 30 чэрвеня, студэнтаў пяці ВНУ заменяць спартсмэны і абслугоўваючы пэрсанал.
Да 1 лютага навучэнцаў часова пераселяць у іншыя інтэрнаты, у тым ліку калідорнага тыпу.
Частка студэнтаў будуць праходзіць практыку па месцы жыхарства, частка - перакладаюцца на дыстанцыйнае навучаньне і па месцы рэгістрацыі; магістранты і аспіранты перакладаюцца на індывідуальны графік.
Навучэнцы ведалі пра перасяленьне за паўгода.
naviny.by/нг