Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ і Сусьветны банк ладзяць у Беларусі дапамогу прыватнаму сэктару

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 31.01.2019 16:50
У прыватнасьці, гэта праграма тэхнічнай дапамогі ў памеры 4,8 мільёна эўра.
www.pixabay.com/CC0 Creative Commons

Прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу і Група Сусьветнага банка ў чацьвер прадставілі ў Менску два сумесныя праекты па падтрымцы прыватнага сэктару на агульную суму 8,8 млн эўра. У прыватнасьці, гэта праграма тэхнічнай дапамогі ў памеры 4,8 мільёна эўра, фундаваная ЭЗ і рэалізаваная Міжнародным банкам рэканструкцыі і разьвіцьця.

Асноўныя мэты праектаў – паляпшэньне ўмоў вядзеньня бізнэсу і садзейнічаньне разьвіцьцю прадпрымальніцкай дзейнасьці.

Кіраўнік Прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі Андрэа Віктарын зьвярнула ўвагу на неабходнасьць паляпшэньня бізнэс-клімату для малога і сярэдняга бізнэсу, палёгку доступу да фінансаў, павышэньне канкурэнтаздольнасьці сэктару.
У рамках праекту Сусьветны банк будзе аказваць кансультацыйную дапамогу ў такіх сфэрах, як разьвіцьцё малога і сярэдняга бізнэсу, прыцягненьне і ўтрыманьне інвэстыцый, а таксама падрыхтоўка сыстэмы беспапяровага гандлю.

www.tut.by/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт