Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь зьніжае экспартныя пошліны на нафту

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 31.01.2019 08:23
Адпаведнае рашэньне прыняў Савет міністраў Беларусі.
Foto: pixabay.com/CC0

Скарачэньне адбудзецца 1 лютага і закране экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, што вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Эўразійскага эканамічнага зьвязу.

Адпаведнае рашэньне зьмяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 30 студзеня 2019 года нумар 62, якую сёньня афіцыйна апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе зьніжана з 89 да 80,7 даляраў за тону. Пошліна на прамагонны бэнзін зьнізіцца з 48,9 да 44,3 даляраў за тону, на таварныя бэнзіны – з 26,7 да 24,2 даляраў за тону. Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе 24,2 даляры за тону (была 26,7 даляраў). Такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызэльнага паліва, бэнзолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт