Logo Polskiego Radia
Print

Алена Анісім вырашыла балатавацца на прэзыдэнцкіх выбарах

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.01.2019 13:43
Па яе словах, да такога кроку яе змушае актывізацыя ненавісьнікаў Беларусі.
Aliaksandr Papko/radyjo.net

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім будзе вылучацца кандыдыткай у прэзыдэнты Беларусі на бліжэйшых выбарах. Пра гэта яна заявіла ў эфіры Еўрарадыё.

Па яе словах, да такога кроку яе змушае актывізацыя ненавісьнікаў Беларусі. "Я вымушаная рэагаваць, пакуль не рэагуюць дзяржаўныя органы", — заявіла Анісім.

Алена Анісім — старшыня Таварыства беларускай мовы (ТБМ). Разам з Ганнай Канапацкай яна прадстаўляе грамадзянскую супольнасць у Палаце прадстаўнікоў.

Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі павінны адбыцца напрыканцы 2019 года або ў 2020-м.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт