Logo Polskiego Radia
Print

Стала вядома месца Беларусі у рэйтынгу эканамічнай свабоды

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 28.01.2019 16:03
«Беларусь займае 42-е месца сярод 44 краін эўрапейскага рэгіёну, і яе агульны бал ніжэй сярэдняга па рэгіёне і нават ва ўсім сьвеце».
Плошча Незалежнасьці ў Менску, Дом урадуПлошча Незалежнасьці ў Менску, Дом урадуcommons.wikimedia.org/Hanna Zelenko/CC BY-SA 3.0

Стала вядома месца Беларусь у рэйтынгу эканамічнай свабоды
У рэйтынгу эканамічных свабодаў (2019 Індэкс эканамічнай свабоды), складзеным амэрыканскім фондам Heritage Foundation, Беларусь заняла 104 месца са 180 краін сьвету. Агульная колькасьць баляў, якую набрала Беларусь, склала 57,9. За год гэты паказьнік пагоршыўся на 0,2 бала.
Краіны, якія набралі ў рэйтынгу менш за 50 балаў, лічацца «абсалютна несвабоднымі», 50-60 балаў – «пераважна несвабоднымі», 60-70 баляў – «адносна свабоднымі», 70-80 баляў – «у асноўным свабоднымі», а звыш 80- ці балаў – «свабодныя». Такім чынам, Беларусь патрапіла ў лік «пераважна несвабодных» краінаў.
Аналітыкі Heritage Foundation у сваім аглядзе адзначаюць, што нягледзячы на досыць высокія балы за фінансавае здароўе і грашовую свабоду, атрыманыя Беларусьсю, улады не змаглі кампэнсаваць зьніжэньне паказьнікаў у сфэры «дзяржаўныя выдаткі» і «эфэктыўнасьць судовай сыстэмы».
«Беларусь займае 42-е месца сярод 44 краін эўрапейскага рэгіёну, і яе агульны баль ніжэй сярэдняга па рэгіёне і нават ва ўсім сьвеце», – адзначаецца ў аглядзе Heritage Foundation.
Масква, паводле агляду амэрыканскага фонду, мае вялізарны ўплыў на ўрад і эканоміку Беларусі, якая знаходзіцца ў сферы ўплыву Крамля.
«Аднаўленьне расейскай эканомікі спрыялі павелічэньню экспарту прамысловых тавараў. Рост сусьветных коштаў на экспартных тавары, сярод якіх нафтапрадукты і калійныя ўгнаеньні, дапамаглі Беларусі абслугоўваць свае вонкавыя пазыкі. Урад зрабіў пэўныя крокі ў зьніжэньні дзяржрэгуляваньня эканомікі, але шырокамаштабная лібэралізацыя не з’яўляецца прыярытэтам. Замест гэтага паўсюдны ўдзел дзяржавы ў эканоміцы і кантроль над ёй, што моцна стрымлівае рост і разьвіцьцё, а невялікі прыватны сэктар застаецца маргіналізаваным», – лічаць экспэрты фонду.
У сусьветным рэйтынгу суседняя Польшча займае 46-е месца. У Літве свабодная эканоміка і краіна на 21 месцы. Расея займае 98- пазыцыю, у той час як Казахстан – 59, а невялікая Армэнія на 47 месцы.
Знаходзячыся на 104-м месцы, Беларусь разьмясьцілася ў рэйтынгу паміж Малі і Камбоджай.


У рэйтынгу эканамічных свабодаў (2019 Індэкс эканамічнай свабоды), складзеным амэрыканскім фондам Heritage Foundation, Беларусь заняла 104 месца са 180 краін сьвету. Агульная колькасьць баляў, якую набрала Беларусь, склала 57,9. За год гэты паказьнік пагоршыўся на 0,2 бала.

Краіны, якія набралі ў рэйтынгу менш за 50 балаў, лічацца «абсалютна несвабоднымі», 50-60 балаў – «пераважна несвабоднымі», 60-70 баляў – «адносна свабоднымі», 70-80 балаў – «у асноўным свабоднымі», а звыш 80- ці балаў – «свабодныя». Такім чынам, Беларусь патрапіла ў лік «пераважна несвабодных» краінаў.

Аналітыкі Heritage Foundation у сваім аглядзе адзначаюць, што нягледзячы на досыць высокія балы за фінансавае здароўе і грашовую свабоду, атрыманыя Беларусьсю, улады не змаглі кампэнсаваць зьніжэньне паказьнікаў у сфэры «дзяржаўныя выдаткі» і «эфэктыўнасьць судовай сыстэмы».

«Беларусь займае 42-е месца сярод 44 краін эўрапейскага рэгіёну, і яе агульны баль ніжэй сярэдняга па рэгіёне і нават ва ўсім сьвеце», – адзначаецца ў аглядзе Heritage Foundation.

Масква, паводле агляду амэрыканскага фонду, мае вялізарны ўплыў на ўрад і эканоміку Беларусі, якая знаходзіцца ў сферы ўплыву Крамля. «Аднаўленьне расейскай эканомікі спрыялі павелічэньню экспарту прамысловых тавараў. Рост сусьветных коштаў на экспартных тавары, сярод якіх нафтапрадукты і калійныя ўгнаеньні, дапамаглі Беларусі абслугоўваць свае вонкавыя пазыкі. Урад зрабіў пэўныя крокі ў зьніжэньні дзяржрэгуляваньня эканомікі, але шырокамаштабная лібэралізацыя не з’яўляецца прыярытэтам. Замест гэтага паўсюдны ўдзел дзяржавы ў эканоміцы і кантроль над ёй, што моцна стрымлівае рост і разьвіцьцё, а невялікі прыватны сэктар застаецца маргіналізаваным», – лічаць экспэрты фонду.

У сусьветным рэйтынгу суседняя Польшча займае 46-е месца. У Літве свабодная эканоміка і краіна на 21 месцы. Расея займае 98- пазыцыю, у той час як Казахстан – 59, а невялікая Армэнія на 47 месцы.

Знаходзячыся на 104-м месцы, Беларусь разьмясьцілася ў рэйтынгу паміж Малі і Камбоджай.

belsat.eu/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт