Заяўка на Дзень Волі пададзеная на пляцоўку каля Опэрнага тэатра
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
28.01.2019 12:03
Такую заяўку ў Менгарвыканкам падалі прадстаўнікі апазыцыйных партыяў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: OpenClipart-Vectors/pixabay.com/CC0 Public Domain
Заяўка на Дзень Волі пададзеная на пляцоўку каля Опэрнага тэатра
Такую заяўку ў Менгарвыканкам падалі прадстаўнікі апазыцыйных партыяў.
Дзень Волі плянуецца адсьвяткаваць на пляцоўцы каля Опэрнага тэатра. Пачатак мітынгу заплянаваны на 16-ю гадзіну. Такую заяўку ў Менгарвыканкам падалі прадстаўнікі апазыцыйных партыяў.
Пра гэта было абвешчана на прэс-канфэрэнцыі 28 студзеня. У ёй прынялі ўдзел кіраўнікі апазыцыйных арганізацыяў Юрась Губарэвіч („Рух за Свабоду”), Ігар Барысаў (Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя „Грамада”), Віталь Рымашэўскі (аргкамітэт партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя), Мікалай Казлоў (Аб'яднаная грамадзянская партыя).
Яшчэ адна заяўка на сьвяткаваньне Дня Волі пададзеная ад імя грамадзкага аб’яднаньня БНФ „Адраджэньне” й асьветніцкай установы „Амарока” (такую юрыдычную назву мае „АртСядзіба”). Арганізатары гэтай акцыі хочуць правесьці шэсьце па вуліцы Кастрычніцкай і зладзіць сьвяточны мітынг і канцэрт на стадыёне „Дынама”.
euroradio.fm/аз