У Менску затрымалі расейца з «багатым» асартымэнтам наркотыкаў на 50 тысяч даляраў. Міліцыя затрымала ў сталіцы 28-гадовага расейца. Пры ператрусе ў яго знайшлі вялікі набор забароненых рэчываў - ад ЛСД і экстазі да «марак» і какаіну. Аказалася, мужчына ўжо "славуты" на радзіме, а тут ён хаваецца з падробленым пашпартам. Падрабязнасьці распавялі ў міліцыі Менскай вобласьці.
Паводле зьвестак міліцыі, мужчына датычны да абароту наркотыкаў у Расеі. Спрабуючы пазьбегнуць пакараньня на радзіме, ён высьлізнуў у Менск з падробленым пашпартам, хоць і лічыўся ў міждзяржаўным вышуку.
У беларускай сталіцы ён наладзіў збыт, а плянаваў пашырацца ў межах Менскага раёна, прыйшлі да высновы міліцыянты. Мужчына атрымліваў каардынаты схованак ад пастаўшчыка наркотыкаў, а затым раскладваў тавар для продажу спажыўцам.
«Пералік забароненых рэчываў дзівіць», - адзначыла афіцыйны прадстаўнік УУС Надзея Ерашова.
Падчас ператрусу ў асабістых рэчах і кватэры знайшлі 230 грамаў асабліва небясьпечнага парамэтылэфэдрону, яшчэ 250 - экстазі, 65 грамаў какаіну і 120 грамаў кетаміну, 650 псыхатропных «марак» з ЛСД, а таксама 600 таблетак з экстазі.
Агульны кошт канфіскаванага - больш за 50 тысяч даляраў. Узбуджаная крымінальная справа па ч. 3 арт. 328 КК (Незаконны абарот наркотыкаў, псыхатропных рэчываў), за што пагражае ад 8 да 15 гадоў у калёніі.
Міліцыя затрымала ў сталіцы 28-гадовага расейца. Пры ператрусе ў яго знайшлі вялікі набор забароненых рэчываў - ад ЛСД і экстазі да «марак» і какаіну. Аказалася, мужчына ўжо "славуты" на радзіме, а тут ён хаваецца з падробленым пашпартам. Падрабязнасьці распавялі ў міліцыі Менскай вобласьці.

tut.by/ав