Менск можа прыняць чэмпіянат Эўропы па лёгкай атлетыцы
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
24.01.2019 14:17
Зь беларускай сталіцай канкуруюць швэдзкі Гётэборг і польскі рэгіён Сылезія.
ru.wikipedia.org
Менск можа прыняць чэмпіянат Эўропы па лёгкай атлетыцы
Эўрапейская лёгкаатлетычная асацыяцыя спыніла свой выбар на трох прэтэндэнтах зацікаўленых у правядзеньні чэмпіянату Эўропы па лёгкай атлетыцы ў 2024 годзе, паведамляюць у прэс-службе Асацыяцыі.
Зь беларускай сталіцай канкуруюць швэдзкі Гётэборг і польская Сылезія. На сайце асацыяцыі ўдакладняюць, што гэтыя тры краіны сталі фіналістамі адбору, адборачнай камісіі спадабаліся іх канцэпцыі па правядзеньні чэмпіянату.
На наступных этапах адбору канкурэнты павінны паказаць сваю зацікаўленасьць у далейшай змаганьні за Чэмпіянат-2024, а затым, да чэрвеня 2019 года, падаць заяўку на яго правядзеньне. Гаспадара чэмпіянату выбяруць у красавіку 2020 года.
Нагадаем, з 23 студзеня ў Мінску ўпершыню ў гісторыі праходзіць чэмпіянат Эўропы па фігурным катаньні, на якім нашу краіну прадстаўляюць Якаў Зянько (мужчынскае адзіночнае катаньне), а таксама Ганна Кублікова і Юры Галіцкі (танцы на лёдзе).
Эўрапейская лёгкаатлетычная асацыяцыя спыніла свой выбар на трох прэтэндэнтах зацікаўленых у правядзеньні чэмпіянату Эўропы па лёгкай атлетыцы ў 2024 годзе, паведамляюць у прэс-службе Асацыяцыі.
Зь беларускай сталіцай канкуруюць швэдзкі Гётэборг і польская Сылезія. На сайце асацыяцыі ўдакладняюць, што гэтыя тры краіны сталі фіналістамі адбору, адборачнай камісіі спадабаліся іх канцэпцыі па правядзеньні чэмпіянату.
На наступных этапах адбору канкурэнты павінны паказаць сваю зацікаўленасьць у далейшай змаганьні за Чэмпіянат-2024, а затым, да чэрвеня 2019 года, падаць заяўку на яго правядзеньне. Гаспадара чэмпіянату выбяруць у красавіку 2020 года.
Нагадаем, з 23 студзеня ў Мінску ўпершыню ў гісторыі праходзіць чэмпіянат Эўропы па фігурным катаньні, на якім нашу краіну прадстаўляюць Якаў Зянько (мужчынскае адзіночнае катаньне), а таксама Ганна Кублікова й Юры Галіцкі (танцы на лёдзе).
kp.by/эж