Logo Polskiego Radia
Print

Палякі Беларусі адзначаюць 156-ю гадавіну Паўстаньня 1863-64 гадоў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 23.01.2019 13:38
Старшыня Саюзу палякаў Беларусі Анжэліка Борыс паведаміла, што неабходна захаваць памяць пра Паўстаньне, бо гэта выдатны прыклад памкненьняў да незалежнасьці.
Артур Гротгэр, Цыкль "Polonia", IV. Бітва (Фрагмэнт)Артур Гротгэр, Цыкль "Polonia", IV. Бітва (Фрагмэнт)Wikipedia

Палякі Беларусі адзначаюць 156 гадавіну паўстаньня Кастуся Каліноўскага
Сябры Саюзу палякаў Беларусі наведваюць месца зьвязаныя з пачаткам нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 1863-64 гадоў.
У аўторак 22 студзеня зьнічы былі запаленыя ў Лідзе каля мэмарыяльнай табліцы ксяндза Адама Фалькоўскага. Каталіцкі сьвятар быў расстраляны царскім войскамі за тое, што зь касьцельнай вежы зачытаў Маніфэст Нацыянальнага ўраду, у якім заклікалася далучыцца да паўстаньня.
Ў сераду 23 студзеня ўдзельнікі акцыі наведваюць мястэчка Сьвіслач, дзе ўскладуць кветкі пад помнік кіраўнікоў паўстаньня ў Беларусі – Кастуся Каліноўскага і Рамуальда Траўгута. Таксама прадстаўнікі непрызнанага Саюзу палякаў на Беларусі наведаюць магілы паўстанцаў у Азёрах, Поразаве ды Ваўкавыску.
Старшыня Саюзу палякаў на Беларусі Анджэліка Борыс паведаміла Польскаму Радыё, што неабходна захаваць памяць пра Паўстаньне 1863-64 гадоў, бо гэта выдатны прыклад памкненьняў да незалежнасьці, а таксама важны прыклада барацьбы з акупантамі.
Уладзімер Пац/эж



Сябры Саюзу палякаў Беларусі наведваюць месца зьвязаныя з пачаткам нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 1863-64 гадоў.

У аўторак 22 студзеня зьнічы былі запаленыя ў Лідзе каля мэмарыяльнай табліцы ксяндза Адама Фалькоўскага. Каталіцкі сьвятар быў расстраляны царскім войскамі за тое, што зь касьцельнай вежы зачытаў Маніфэст Нацыянальнага ўраду, у якім заклікалася далучыцца да паўстаньня.

Ў сераду 23 студзеня ўдзельнікі акцыі наведваюць мястэчка Сьвіслач, дзе ўскладуць кветкі пад помнік кіраўнікоў паўстаньня ў Беларусі – Кастуся Каліноўскага й Рамуальда Траўгута. Таксама прадстаўнікі непрызнанага Саюзу палякаў Беларусі наведаюць магілы паўстанцаў у Азёрах, Поразаве ды Ваўкавыску.

Старшыня Саюзу палякаў Беларусі Анджэліка Борыс паведаміла Польскаму Радыё, што неабходна захаваць памяць пра Паўстаньне 1863-64 гадоў, бо гэта выдатны прыклад памкненьняў да незалежнасьці, а таксама важны прыклад барацьбы з акупантамі.

ПР Уладзімер Пац/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт