Logo Polskiego Radia
Print

Амбасада ЗША не паўдзельнічае ў Менскай кніжнай выставе

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 23.01.2019 12:59
Акрамя таго, дыпляматычнае прадстаўніцтва заявіла, што праз «шатдаўн» вымушанае згарнуць усю сваю грамадзкую дзейнасьць.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain


Дыпляматычнае прадстаўніцтва ЗША не наведае Менскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш, паведамляе інтэрнэт-партал tut.by.

Выстава пройдзе 6-10 лютага. Плянавалася, што Злучаныя Штаты стануць сёлета ганаровым госьцем выставы. Аднак амэрыканская амбасада адмовілася ад гэтага праз «шатдаўн».

Акрамя таго, дыпляматычнае прадстаўніцтва заявіла, што праз «шатдаўн» вымушанае згарнуць усю сваю грамадзкую дзейнасьць. Выключэньне будзе рабіцца толькі для надзвычайных сытуацый, зьвязаных зь бясьпекай жыцьця людзей і абаронай уласнасьці.

Дыпляматы запэўніваюць, што праца над сумеснымі праектамі ў сфэры культуры працягнецца, калі адновіцца праца амэрыканскага ўрада.

euroradio.fm/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт