Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь павялічыла тарыфы на транзыт расейскай нафты

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.01.2019 13:04
На 2019 год тарыфы на паслугі па транспарціроўцы нафты былі праіндэксаваныя на 7,6%.
klassensprecher930/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларусь павялічыла тарыфы на транзыт расейскай нафты
На 2019 год тарыфы на паслугі па транспарціроўцы нафты былі праіндэксаваныя на 7,6%.
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня й гандлю вызначыла тарыфы на паслугі па транспарціроўцы расейскай нафты па беларускіх магістральных трубаправодах.
У ведамстве адзначылі, што вызначэньне тарыфаў ажыцьцяўляецца ў строгай адпаведнасьці зь дзеючымі двухбаковымі пагадненьнямі Беларусі й Расеі. Перагляд тарыфаў мае плянавы характар і адбываецца штогод.
У адпаведнасьці з патрабаваньнямі мэтодыкі тарыфы зьмяняюцца з улікам сярэднегадавога індэкса спажывецкіх цэн, вызначанага парамэтрамі прагнозу сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Расеі (на 2019 год — 4,6%), павялічанага на 3%.
Такім чынам, на 2019 год тарыфы на паслугі па транспарціроўцы нафты па беларускіх магістральных трубаправодах праіндэксаваныя на 7,6%.
nn.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт