Logo Polskiego Radia
Print

Захворваемасьць ВРВІ ў Беларусі ня выходзіць за межы нормы

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 18.01.2019 10:31
У той жа час 17 студзеня больш за 100 дзяцей не прыйшлі на заняткі ў гродзенскую школу №36.
Photo: flockine/pixabay.com/CC0 Public Domain

Захворваемасьць ВРВІ ў Беларусі ня выходзіць за межы нормы
У Беларусі няма эпідэміі ВРВІ, інфармуе Рэспубліканскі цэнтра гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя. Захворваемасьць абумоўлена ў асноўным вірусамі не грыпознай этыялёгіі (вірусы парагрыпа, адэнавірусы, бакавірусы). Аднак па выніках лябараторных дасьледванняў сустракаюцца адзінкавыя выпадкі выдзяленьня грыпу А (H1N1, H3N2) ад пацыентаў з ВРІ і грыпападобнымі захворваньнямі, з большага не прышчэпленых супраць грыпу.
У той жа час 17 студзеня больш за 100 дзяцей не прыйшлі на заняткі ў гродзенскую школу №36. Выявілася, што ўсе яны паскардзіліся бацькам на кепскае самаадчуваньне, піша «Гродненская правда». Усіх дзяцей наведалі дактары гарадзкой паліклінікі №1. У паловы дзяцей выявілася праяўленьне віруснай інфэкцыі ў лёгкай форме, у астатніх праблемаў са здароўем не знайшлося.
Тым часам JEMnews паведамляе пра эпідэмію грыпу ў Грузіі. Згодна з апошнімі дадзенымі захварэла 312 чалавек. 13 памерла.


У Беларусі няма эпідэміі ВРВІ, інфармуе Рэспубліканскі цэнтра гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя. Захворваемасьць абумоўлена ў асноўным вірусамі не грыпознай этыялёгіі (вірусы парагрыпа, адэнавірусы, бакавірусы).

Аднак па выніках лябараторных дасьледванняў сустракаюцца адзінкавыя выпадкі выдзяленьня грыпу А (H1N1, H3N2) ад пацыентаў з ВРІ і грыпападобнымі захворваньнямі, з большага не прышчэпленых супраць грыпу.

У той жа час 17 студзеня больш за 100 дзяцей не прыйшлі на заняткі ў гродзенскую школу №36. Выявілася, што ўсе яны паскардзіліся бацькам на кепскае самаадчуваньне, піша «Гродненская правда». Усіх дзяцей наведалі дактары гарадзкой паліклінікі №1. У паловы дзяцей выявілася праяўленьне віруснай інфэкцыі ў лёгкай форме, у астатніх праблемаў са здароўем не знайшлося.

Тым часам JEMnews паведамляе пра эпідэмію грыпу ў Грузіі. Згодна з апошнімі дадзенымі захварэла 312 чалавек, 13 памерла.

euroradio.fm/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт