Logo Polskiego Radia
Print

Міністар замежных спраў назваў галоўную падзею 2019 года для Беларусі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 17.01.2019 12:53
«У Менск і ў цэлым у Беларусь прыедзе мноства гасьцей як зь Эўропы, так і зь іншых рэгіёнаў свету. Імпрэза абяцае быць маштабнай, яскравай і відовішчнай».
Уладзімер МакейУладзімер МакейPhoto: mfa.gov.by

Міністар замежных спраў назваў галоўную падзею 2019 года для Беларусі
На думку кіраўніка беларускага МЗС Уладзімера Макея, падзеяй года для краіны стануць II Эўрапейскія гульні.
«У Менск і ў цэлым у Беларусь прыедзе мноства гасьцей як зь Эўропы, так і зь іншых рэгіёнаў свету. Імпрэза абяцае быць маштабнай, яскравай і відовішчнай. Усе органы дзяржкіраваньня, уключаючы МЗС, да яе сур’ёзна рыхтуюцца», – заявіў Макей.
Паводле дыплямата, летась МЗС прапанавала амбасадарам, якія працуюць у Менску, азнаёміцца ​​зь беларускай базай для падрыхтоўкі гімнастаў.
«Не тое каб мы раскрылі ім вялікі сакрэт, але спартыўныя кулісы прыадчынілі», – падкрэсьліў Уладзімер Макей.
Паводле Макея, Беларусь стварыла добрыя ўмовы для гасьцей імпрэзы, увёўшы бязьвізавы рэжым для грамадзян 74 краінаў, якія ўяжджаюць у Беларусь праз лётнішча ў Менску.

belta.by/belsat.eu/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт