Logo Polskiego Radia
Print

У лютым Беларусь можа наведаць вугорскі прэм'ер Орбан

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.01.2019 15:09
Сяргей Румас прапанаваў абмеркаваць тэрміны візыту Орбана й яго напаўненьне канкрэтнымі мерапрыемствамі.
Віктар Орбан i Ўладзімір Пуцін,17 лютага 2015 году.Віктар Орбан i Ўладзімір Пуцін,17 лютага 2015 году.commons.wikimedia.org/kremlin.ru/CC BY 4.0

Прэмʼер-міністар Беларусі Сяргей Румас сустрэўся 14 студзеня зь міністрам замежных спраў і зьнешняга гандлю Вугоршчыны Пэтэрам Сіярта. Падчас сустрэчы ён адзначыў, што ў лютым Беларусь павінен наведаць вугорскі прэмʼер Віктар Орбан. Сяргей Румас прапанаваў абмеркаваць тэрміны візыту й яго напаўненьне канкрэтнымі мерапрыемствамі.

Адзначыўшы, што ў Беларусі шмат гадоў працуе фармацэўтычная кампанія «Гедэон Рыхтэр», а ў 2017 годзе ў Вугоршчыне было створанае сумеснае прадпрыемства ў будаўнічай галіне, беларускі прэмʼер заявіў, што гэтыя праекты не павінны стаць адзінымі ў двухбаковых адносінах.

Паводле яго слоў, Беларусь гатовая аказваць усебаковую падтрымку такім праектам, у першую чаргу арыентаваным на рынак ЭЗ, а таксама праектам, якія падтрымліваюць кітайскую ініцыятыву новага «Шаўковага шляху».

Пэтэр Сіярта прапанаваў абмеркаваць праекты ў фармацэўтычнай прамысловасьці.

тэлеграф/вс

здымак мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт