Logo Polskiego Radia
Print

У Салігорску забаранілі служыць ксяндзу з Польшчы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.01.2019 13:42
Касьцёл сьвятога Францішка – адзіны рымска-каталіцкі прыход у Салігорску.
Пробашч касьцёла сьвятога Францішка ў Салігорску Сабеслаў ТамалаПробашч касьцёла сьвятога Францішка ў Салігорску Сабеслаў Тамалаkatolik.life

Пробашчу касьцёла сьвятога Францішка ў Салігорску Сабеславу Тамалу забаранілі ажыцьцяўляць рэлігійную дзейнасьць у Беларусі. Сьвятар служыць у Салігорску 20 гадоў, удзельнічаў у будаўніцтве касьцёла.

Прычыну рашэньня не называюць. На момант публікацыі парафіяне сабралі больш за 300 подпісаў пад зваротам у Савет Міністраў да ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасьцей Леаніда Гулякі, сказала старшыня парафіяльнай рады Валянціна.

Пэтыцыю зьбіраюць як сярод парафіян, так і ва ўстановах Салігорску й раёну.

Касьцёл сьвятога Францішка – адзіны рымска-каталіцкі прыход у Салігорску.
Таксама да Гулякі зьвярнулася Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі.

Цягам 2018 году тры замежныя сьвятары (два праваслаўныя й адзін каталіцкі), якія раней не служылі ў Беларусі, не атрымалі дазволаў служыць. Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасьцей Леанід Гуляка ў чэрвені 2018 году тлумачыў забароны на служэньне замежным сьвятарам «адміністрацыйнымі парушэньнямі» й скаргамі парафіян.

радыё свабода/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт