Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка гатовы дапамагчы Вугоршчыне аднавіць вытворчасьць «Ікарусаў»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.01.2019 14:28
Адносіны дзьвюх дзяржаў абмяркоўвалі сёньня Аляксандр Лукашэнка й міністар замежных спраў і зьнешняга гандлю Вугоршчыны Пэтэр СіяртаАдносіны дзьвюх дзяржаў абмяркоўвалі сёньня Аляксандр Лукашэнка й міністар замежных спраў і зьнешняга гандлю Вугоршчыны Пэтэр Сіяртафота: прэс-служба кіраўніка Беларусі

Лукашэнка гатовы дапамагчы Вугоршчыне аднавіць вытворчасьць «Ікарусаў»
Беларусь гатова разьвіваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з Вугоршчынай па ўсіх напрамках і нават можа амаль бясплатна дапамагчы аднавіць вытворчасьць «Ікарусаў». Адносіны дзьвюх дзяржаў абмяркоўвалі сёньня ў Палацы Незалежнасьці Аляксандр Лукашэнка й міністар замежных спраў і зьнешняга гандлю Вугоршчыны Пэтэр Сіярта, які прыбыў у Менск у панядзелак.
Двухбаковы абарот тавараў і паслуг Беларусі й Вугоршчыны складае каля 180-200 млн даляраў у год. Але Аляксандр Лукашэнка лічыць, што «гэта сьмешная лічба», улічваючы патэнцыялы краін.э
Беларускі лідар прапанаваў перайсьці ад простага гандлю да каапэрацыі й стварэньня сумесных вытворчасьцей. Для гэтай мэты, паводле яго слоў, можна задзейнічаць магчымасьці членства Беларусі ў Эўразійскім эканамічным саюзе й ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях».
Чакаецца, што ў сваю чаргу Вугоршчына як член Эўрапейскага Зьвязу будзе падтрымліваць Беларусь.
Таксама на сустрэчы з Пэтэрам Сіярта Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь гатовая дапамагчы Вугоршчыне аднавіць вытворчасьць яго любімых «Ікарусаў»: «Вы хочаце аднавіць вытворчасьць маіх любімых аўтобусаў «Ікарус» – мы гатовыя прапанаваць вам практычна бясплатна гэтую падтрымку, таму што прайшлі вельмі сур'ёзны шлях у будаўніцтве такіх аўтобусаў».

Беларусь гатовая разьвіваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з Вугоршчынай па ўсіх напрамках і нават можа амаль бясплатна дапамагчы аднавіць вытворчасьць «Ікарусаў». Адносіны дзьвюх дзяржаў абмяркоўвалі сёньня ў Палацы Незалежнасьці Аляксандр Лукашэнка й міністар замежных спраў і зьнешняга гандлю Вугоршчыны Пэтэр Сіярта, які прыбыў у Менск у панядзелак.

Двухбаковы абарот тавараў і паслуг Беларусі й Вугоршчыны складае каля 180-200 млн даляраў у год. Але Аляксандр Лукашэнка лічыць, што «гэта сьмешная лічба», улічваючы патэнцыялы краін.

Беларускі лідар прапанаваў перайсьці ад простага гандлю да каапэрацыі й стварэньня сумесных вытворчасьцей. Для гэтай мэты, паводле яго слоў, можна задзейнічаць магчымасьці членства Беларусі ў Эўразійскім эканамічным саюзе й ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях».

Чакаецца, што ў сваю чаргу Вугоршчына як член Эўрапейскага Зьвязу будзе падтрымліваць Беларусь.

Таксама на сустрэчы з Пэтэрам Сіярта Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь гатовая дапамагчы Вугоршчыне аднавіць вытворчасьць яго любімых «Ікарусаў»: «Вы хочаце аднавіць вытворчасьць маіх любімых аўтобусаў «Ікарус» – мы гатовыя прапанаваць вам практычна бясплатна гэтую падтрымку, таму што прайшлі вельмі сур'ёзны шлях у будаўніцтве такіх аўтобусаў».

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт