Макей: Мы вядзём перамовы з Вашынгтонам аб пашырэньні дыппрысутнасьці, у тым ліку на ўзроўні паслоў
Паміж Менскам і Вашынгтонам ідуць перамовы аб узаемным пашырэньні дыпляматычнай прысутнасьці. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.
«Мы вядзем перамовы па ўсім спэктры праблемных пытаньняў, якія застаюцца ў нашых адносінах, у тым ліку й па пытаньнях, зьвязаных з пэрспэктывай пашырэньня дыпляматычнай прысутнасьці ў абодвух дзяржавах», – заявіў Уладзімір Макей журналістам у панядзелак у Менску.
«Мы вядзем перамовы, як разьвіць наша супрацоўніцтва, зыходзячы з разуменьня, што абодва бакі павінны быць прадстаўленыя на ўзроўні паслоў», – дадаў міністар.
Нагадаем, 11 студзеня амэрыканскі часопіс Foreign Policy паведаміў, што кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімір Макей 10 студзеня апавясьціў Вашынгтон аб зьняцьці абмежаваньняў на колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў у Менску.
«Гэта вялікі крок. Гэта пачатак адлігі», – сказаў Foreign Policy.
інтэрфакс/наша ніва/вс