Logo Polskiego Radia
Print

Горадню і Берасьце ўсё больш наведваюць па «бязьвізе»

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 13.01.2019 16:17
Палякі, літоўцы і расейцы — асноўны кантынгент турыстаў у Горадні і Берасьці.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаФота: pixabay.com

Берасьце, Горадню і навакольле, прылеглае да польскай мяжы, за 2018 год сталі часьцей наведваць палякі. Гэта зьвязана з увядзеньнем у гэтых гарадах Беларусі бязьвізавага рэжыму наведваньня замежнымі турыстамі.

У першы год «бязьвізу» зона «Берасьце» прыняла 18,5 тысяч замежных турыстаў. Горадню наведалі ў 2,5 раза больш турыстаў, чым Берасьце.

Бязьвізавы ўезд для замежнікаў у гарадзенскі рэгіён стартаваў у кастрычніку 2016 года. За 2017 год Горадню і ваколіцы наведалі 49 239 бязьвізавых турыстаў, у 2018-м — 92 436 чалавек.

Да ўвядзеньня «бязьвізу» ў Горадню прыяжджалі 4500 арганізаваных турыстаў у год, у Берасьце — каля 80 000.

Калі ў Берасьце накіроўваюцца пераважна расейцы і палякі (наогул, расейцы складаюць 80% ад усіх турыстаў, якія прыяжджаюць у Беларусь), то ў Горадні ў ліку бязьвізавых турыстаў 60% займаюць літоўцы, а палякі — 30%.

За два апошнія гады ў Горадні адкрылі 28 новых аб'ектаў харчаваньня, зьявіліся 6 аб'ектаў для разьмяшчэньня на начлег.

Vb.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт