Марына Золатава падала скаргу генпракурору
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
10.01.2019 09:04
Галоўны рэдактар партала tut.by падала скаргі на паўторную адмову СК у спыненьні крымінальнага перасьледу.
фота: tut.by
Марына Золатава падала скаргу генпракурору
Галоўны рэдактар партала tut.by Марына Золатава і яе адвакат падалі скаргі ў Генэральную пракуратуру на паўторную адмову Сьледчага камітэта ў спыненьні крымінальнага перасьледу на падставе арт. 86 КК.
Як паведаміла БелаПАН Золатава, скаргі пададзеныя на імя генэральнага пракурора Аляксандра Канюка.
«У скаргах мы просім пракурора адмяніць рашэньне сьледчага, – сказала Золатава. – Я прашу адмяніць пастанову аб адмове задаволіць заяўленае мной хадайніцтва аб спыненьні крымінальнага перасьледу і спыніць вытворчасьць па крымінальнай справе, ужыўшы меры адміністрацыйнага спагнаньня».
Як раней паведамляў БелаПАН, 2 студзеня крымінальная справа аб бязьдзейнасьці службовай асобы ў дачыненьні да Золатавай, так званай «справе БелТА», было перададзена ў Генэральную пракуратуру для далейшага накіраваньня ў суд.
…..