У аэрапорце Менск затрымалі двух пакістанцаў з фальшывымі пашпартамі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        09.01.2019 18:31
                    
                                 
                
                
                    Ім пагражае адміністрацыйная адказнасьць за парушэньне правілаў знаходжаньня й крымінальная – за выкарыстаньне заведама падложных дакумэнтаў.
                
                
                    
                        
 Нацыянальны аэрапорт «Менск»commons.wikimedia.org/Vasyatka1/CC BY-SA 4.0
                     
                
                
                
               
                
                          
У аэрапорце Менск затрымалі двух пакістанцаў з фальшывымі пашпартамі
8 студзеня ў Нацыянальным аэрапорце Менск памежнікі затрымалі двух 34-гадовых пакістанцаў, якія прыбылі рэйсам з Алматы, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта.
Маладыя людзі ляцелі празь Менск транзытам у Хэльсінкі. Супрацоўніку службы сэрвісу аэрапорта яны паказалі пашпарты з прыкметамі частковай падробкі – у дакумэнтах былі замененыя некаторыя старонкі. Сапраўдныя дакумэнты пакістанцаў, як высьветлілася падчас праверкі, ляжалі ў іх асабістых рэчах.
Замежнікаў затрымалі й зьмясьцілі ў ІЧУ. Ім пагражае адміністрацыйная адказнасьць за парушэньне правілаў знаходжаньня й крымінальная – за выкарыстаньне заведама падложных дакумэнтаў. За гэта мужчынам пагражае да двух гадоў абмежаваньня свабоды.
8 студзеня ў Нацыянальным аэрапорце Менск памежнікі затрымалі двух 34-гадовых пакістанцаў, якія прыбылі рэйсам з Алматы, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта.
Маладыя людзі ляцелі празь Менск транзытам у Хэльсінкі. Супрацоўніку службы сэрвісу аэрапорта яны паказалі пашпарты з прыкметамі частковай падробкі – у дакумэнтах былі замененыя некаторыя старонкі. Сапраўдныя дакумэнты пакістанцаў, як высьветлілася падчас праверкі, ляжалі ў іх асабістых рэчах.
Замежнікаў затрымалі й зьмясьцілі ў ІЧУ.
Ім пагражае адміністрацыйная адказнасьць за парушэньне правілаў знаходжаньня й крымінальная – за выкарыстаньне заведама падложных дакумэнтаў. За гэта мужчынам пагражае да двух гадоў абмежаваньня свабоды.
эўрарадыё/вс