Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусь прыедзе міністар замежных спраў Аўстрыі, якая танцавала з Пуціным

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.01.2019 16:12
Карын Кнайсьль возьме ўдзел у адкрыцьці новага будынка пасольства Аўстрыі ў Беларусі.
Міністар замежных спраў Аўстрыі Карын КнайсьльМіністар замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсьльyoutube.com/screen

Міністар замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсьль 15 студзеня наведае Беларусь, паведамляе БелТА.

У яе заплянаваная сустрэча зь міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімірам Макеем.

Як праінфармавалі ў аўстрыйскай дыпмісіі, Карын Кнайсьль возьме ўдзел у адкрыцьці новага будынка пасольства Аўстрыі ў Беларусі.
Карын Кнайсьль вядомая між іншым тым, што танцавала на сваім вясельлі з Уладзімірам Пуціным.

наша ніва/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт