Logo Polskiego Radia
Print

Кодэкс аб адукацыі зноў перададзены ва ўрад

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.01.2019 13:01
Ігар Карпенка: Распрацоўшчыкі атрымалі каля 200 прапановаў і заўваг.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кодэкс аб адукацыі зноў перададзены ва ўрад
Ігар Карпенка: Распрацоўшчыкі атрымалі каля 200 прапановаў і заўваг.
Новая рэдакцыя Кодэкса аб адукацыі перададзена на разгляд ва ўрад. Паводле міністра адукацыі Ігара Карпенкі, распрацоўшчыкі атрымалі каля 200 прапановаў і заўваг.
„У 2018 годзе мы канцэптуальна завяршылі працу над новай рэдакцыяй Кодэкса аб адукацыі. Зараз ідуць тэхнічныя працэдуры, ўзгадненьні, удакладненьні нюансаў, пераўзгадненьні нейкіх пазыцый. Мы ўнесьлі гэты дакумэнт ва ўрад, паколькі ён выступае суб’ектам заканадаўчай ініцыятывы. На ўсіх стадыях распрацоўкі мы актыўна працавалі з профільнай камісіяй парлямэнта, а таксама з Саветам Рэспублікі”, - паведаміў 6 студзеня ў інтэрвʼю тэлеканалу СТВ міністар адукацыі Ігар Карпенка.
Па словах міністра, летась было выпушчана 49 найменьняў падручнікаў, сёлета заплянаваны выпуск 79-ці.
Чакалася, што праект новага Кодэксу аб адукацыі паступіць у парлямэнт увесну 2018 года, апошні раз Міністэрства адукацыі арыентавала дэпутатаў, што парлямэнцкія слуханьні могуць адбыцца 3 верасьня. Але тады праект таксама „затрымаўся” ў апараце Савета міністраў.
svaboda.org/аз

Новая рэдакцыя Кодэкса аб адукацыі перададзена на разгляд ва ўрад. Паводле міністра адукацыі Ігара Карпенкі, распрацоўшчыкі атрымалі каля 200 прапановаў і заўваг.

„У 2018 годзе мы канцэптуальна завяршылі працу над новай рэдакцыяй Кодэкса аб адукацыі. Зараз ідуць тэхнічныя працэдуры, ўзгадненьні, удакладненьні нюансаў, пераўзгадненьні нейкіх пазыцый. Мы ўнесьлі гэты дакумэнт ва ўрад, паколькі ён выступае суб’ектам заканадаўчай ініцыятывы. На ўсіх стадыях распрацоўкі мы актыўна працавалі з профільнай камісіяй парлямэнта, а таксама з Саветам Рэспублікі”, - паведаміў 6 студзеня ў інтэрвʼю тэлеканалу СТВ міністар адукацыі Ігар Карпенка.

Па словах міністра, летась было выпушчана 49 найменьняў падручнікаў, сёлета заплянаваны выпуск 79-ці.

Чакалася, што праект новага Кодэксу аб адукацыі паступіць у парлямэнт увесну 2018 году, апошні раз Міністэрства адукацыі арыентавала дэпутатаў, што парлямэнцкія слуханьні могуць адбыцца 3 верасьня. Але тады праект таксама „затрымаўся” ў апараце Савета міністраў.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт