Logo Polskiego Radia
Print

На БЧ у сьнежні кожны чацьвёрты білет быў прададзены праз інтэрнэт

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.01.2019 16:01
Усяго ў 2018 годзе паслугай куплі квіткоў анлайн скарысталіся амаль 2,6 млн грамадзян.
Здымак мае ілюстрацыйны характарЗдымак мае ілюстрацыйны характарPhoto: analogicus/pixabay.com/CC0 Public Domain

На БЧ у сьнежні кожны чацьвёрты білет быў прададзены праз інтэрнэт
Усяго ў 2018 годзе паслугай куплі квіткоў анлайн скарысталіся амаль 2,6 млн грамадзян.
У сьнежні 2018 году ўдзельная вага продажу білетаў Беларускай чыгункі праз інтэрнэт склала 25,1%. Гэта значыць, кожны чацьвёрты білет, рэалізаваны на цягнікі з нумараванымі месцамі, — электронны, паведаміла прэс-служба БЧ.
Усяго ў 2018 годзе паслугай куплі квіткоў анлайн скарысталіся амаль 2,6 млн грамадзян. Гэта на 22,4% больш, чым у 2017 годзе.
Таксама ў пасажыраў Беларускай чыгункі карыстаецца попытам паслуга куплі білетаў праз плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўваньня. У 2018 годзе зь іх выкарыстаньнем было рэалізавана 1,4 млн квіткоў, што на 40% больш, чым у 2017 годзе. Праз плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўваньня пасажыры могуць набыць квіткі на цягнікі рэгіянальных ліній эканамкляса й гарадзкіх ліній, у тым ліку аформіць бясплатныя праязныя дакумэнты для дзяцей ва ўзросьце да 7 гадоў. Дадзеная паслуга даступная трымальнікам плацежных картак усіх банкаў Беларусі. Пры куплі білетаў праз тэрміналы камісійнага збору няма.
Сёньня на БЧ дзейнічае 85 тэрміналаў самаабслугоўваньня. Да ІІ Эўрапейскіх гульняў на станцыях і прыпыначных пунктах Менск-Пасажырскі, Лошыца, Масюкоўшчына, Менск-Паўночны, Лябяжы й Беларусь плянуецца ўсталяваць яшчэ 26 шматмоўных тэрміналаў самаабслугоўваньня з купюра- і манетапрыёмнікамі.
belapan.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт