У Менску пройдзе шэраг калядных мерапрыемстваў
У Менску 7-13 студзеня пройдзе шэраг калядных мерапрыемстваў.

У парку імя Горкага 7 студзеня ў 13 гадзін пачнецца Калядны фэстываль сям'і. У гэты ж дзень у Менскім заапарку (вуліца Ташкенцкая, 40) пачнецца паказ пад загалёўкам: „Беларускія калядкі”.
Раённае сьвята для сям'і й паказы для дзяцей пройдуць у Маскоўскім раёне: 7 студзеня з 12 да 15 гадзін на пляцоўцы каля гандлёвага цэнтра „Алмі” (праспэкт Дзяржынскага, 91), а з 12 да 14 гадзін — у мікрараёне Брылевічы (вул. Я.Чачота, 25).
Канцэрт „Раство зь любімымі артыстамі” пачнецца 7 студзеня ў 16 гадзін у Палацы чыгуначнікаў (вул. Чкалава, 7).
9 студзеня ў Палацы Рэспублікі пройдзе ўручэньне прэмій „За духоўнае адраджэньне”, спэцыяльных прэмій дзеячам культуры й мастацтва, спэцыяльных прэмій „Беларускі спартыўны Алімп”.
13 студзеня на тэрыторыі Дома міласэрнасьці (вул. Ф.Скарыны, 11) з 13 да 15 гадзін пройдзе штогадовае каляднае сьвята „Духоўнасьць сям'і - дабрабыт грамадзян”.
belapan.by/аз