Logo Polskiego Radia
Print

У Менску ліквідуюць Бюро рэгістрацыі няшчасных выпадкаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.01.2019 13:11
Праваахоўнікі лічаць, што падразьдзяленьне „страціла сваю актуальнасьць”, яно зьнікне 6 лютага.
youtube.com/screen

У Менску ліквідуюць Бюро рэгістрацыі няшчасных выпадкаў
Праваахоўнікі лічаць, што падразьдзяленьне „страціла сваю актуальнасьць”, яно зьнікне 6 лютага.
Ліквідуецца Бюро рэгістрацыі няшчасных выпадкаў горада Менска й Менскай вобласьці. Як адзначае прэс-служба сталічнай міліцыі, „у сувязі з разьвіцьцём сучасных тэхналёгій і сыстэмы ўзаемадзеяньня Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства аховы здароўя”. Праваахоўнікі лічаць, што падразьдзяленьне „страціла сваю актуальнасьць”, яно зьнікне 6 лютага.
Функцыі Бюро рэгістрацыі няшчасных выпадкаў перададуць службе міліцыі „102”.
Бюро ў Менску працавала пры міліцыі з 2002 году. Зьбіралася інфармацыя пра затрыманых за правапарушэньні, пра людзей, якіх прывозілі ў бальніцы, моргі.
Банк дадзеных абнаўляўся 24 гадзіны на суткі. Як інфармуе tut.by, падразьдзяленьне стварылі, каб разгрузіць працу крымінальнага вышуку.
euroradio.fm/аз

Ліквідуецца Бюро рэгістрацыі няшчасных выпадкаў горада Менска й Менскай вобласьці. Як адзначае прэс-служба сталічнай міліцыі, „у сувязі з разьвіцьцём сучасных тэхналёгій і сыстэмы ўзаемадзеяньня Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства аховы здароўя”.

Праваахоўнікі лічаць, што падразьдзяленьне „страціла сваю актуальнасьць”, яно зьнікне 6 лютага.

Функцыі Бюро рэгістрацыі няшчасных выпадкаў перададуць службе міліцыі „102”.

Бюро ў Менску працавала пры міліцыі з 2002 году. Зьбіралася інфармацыя пра затрыманых за правапарушэньні, пра людзей, якіх прывозілі ў бальніцы, моргі.

Банк дадзеных абнаўляўся 24 гадзіны на суткі. Як інфармуе tut.by, падразьдзяленьне стварылі, каб разгрузіць працу крымінальнага вышуку.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт