Logo Polskiego Radia
Print

Выдаткі на вучня школы на вёсцы ў 2 разы вышэйшыя, чым у горадзе

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.01.2019 13:44
Савет міністраў Беларусі зацьвердзіў Палажэньне аб парадку плянаваньня выдаткаў мясцовых бюджэтаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Выдаткі на вучня школы на вёсцы ў 2 разы вышэйшыя, чым у горадзе
Савет міністраў Беларусі зацьвердзіў Палажэньне аб парадку плянаваньня выдаткаў мясцовых бюджэтаў на функцыянаваньне дзяржустаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Згодна зь ім, нарматыў выдаткаў на навучаньне й выхаваньне аднаго навучэнца ў школах у гарадах і пасёлках гарадзкога тыпу складае 1 тыс. 670 рублёў у год, у вёсцы – 3 тыс. 810 рублёў.
Нарматыў уключае бягучыя выдаткі ўстаноў, якія забясьпечваюць выкананьне адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, спэцыяльнай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, прафэсійнай падрыхтоўкі рабочых, дашкольнай адукацыі, праграм выхаваньня.
У гэты лік уключаныя выдаткі на аплату працы работнікаў, штомесячныя кампэнсацыі выдаткаў на куплю вучэбнай і мэтадычнай літаратуры пэдработнікаў, выхадныя дапамогі, камандзіроўкі, куплю прадметаў забесьпячэньня і расходных матэрыялаў, аплату паслуг сувязі й транспарту, рамонту абсталяваньня й інвэнтара й іншае.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт