МУС арганізавала электронную рэгістрацыю замежнікаў
МУС разам з Нацыянальным цэнтрам электронных паслуг арганізавала электронную рэгістрацыю замежнікаў і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Беларусі. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.
Ужо з 2 студзеня замежнікі могуць зарэгістравацца на адзіным партале электронных паслуг portal.gov.by, не зьвяртаючыся асабіста ў міліцыю. Паведамляецца, што працэдура бясплатная й даступная тым замежнікам, якія прыехалі ў Беларусь праз пункты пропуску на дзяржаўнай мяжы.
Для рэгістрацыі трэба будзе стварыць асабісты кабінэт на партале, скарыстаўшыся адрасам сваёй электроннай пошты. У асабістым кабінэце ва ўкладцы «Даступныя паслугі» трэба выбраць катэгорыю «Грамадзянства й міграцыя», замовіць адпаведную паслугу (200.12.14.1), запоўніць заяву й адправіць яе. Пасьля гэтага карыстальніку прыйдзе паведамленьне аб рэгістрацыі на ўказаным адрасе ў Беларусі. Дарэчы, згодна з Падатковым кодэксам замежнікі вызваляюцца ад аплаты дзяржаўнай пошліны за электронную рэгістрацыю праз адзіны партал электронных паслуг.
Зарэгістраваць замежніка можа таксама яго прадстаўнік (iншая асоба) са свайго асабістага кабінэта, запоўніўшы заяву з пашпартнымі данымі замежніка.
Пры гэтым замежнік можа зарэгістравацца й асабіста ў падразьдзяленьні па грамадзянстве й міграцыі.
Для падаўжэньня тэрміну рэгістрацыі ў Беларусі замежнік павінен асабіста зьвярнуцца ў міліцыю.
Замежнікі, якiя прыбылi ў Беларусь праз Расею, павінны для рэгістрацыі зьвяртацца асабіста ў падразьдзяленьне па грамадзянстве й міграцыі.

эўрарадыё/вс