Logo Polskiego Radia
Print

БЧ у ходзе навагодняй акцыі зьнізіла цэны на цягнікі ў маскоўскім напрамку

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.01.2019 18:02
Прэс-служба Беларускай чыгункі паведаміла, што акцыя будзе дзейнічаць з 5 па 10 студзеня.
Купэ спальнага вагона ў складзе беларускага цягніка міжнароднага сьледаваньня  Купэ спальнага вагона ў складзе беларускага цягніка міжнароднага сьледаваньня фота: Беларуская чыгунка

БЧ у ходзе навагодняй акцыі зьнізіла цэны на некаторыя цягнікі ў маскоўскім напрамку
Беларуская чыгунка праводзіць навагоднюю акцыю па зьніжэньні цэн на некаторыя цягнікі ў маскоўскім напрамку.
Як паведамляе прэс-служба чыгункі, акцыя будзе дзейнічаць з 5 па 10 студзеня.
Спэцыяльная прапанова прадугледжвае зьніжэньне агульнага кошту праезду ад 30% у залежнасьці ад адлегласьці руху на месцы, якія застануцца не рэалізаваныя ў свабодным продажы пры іх афармленьні за трое сутак і менш да адпраўленьня на цягнік №131 Масква-Берасьце на ўвесь шасьцідзённы пэрыяд.
Таксама зьніжаецца агульны кошт праезду да 10% на цягнік №1 Масква-Менск адпраўленьнем 6 і 7 студзеня.

Беларуская чыгунка праводзіць навагоднюю акцыю па зьніжэньні цэн на некаторыя цягнікі ў маскоўскім напрамку. Як паведамляе прэс-служба чыгункі, акцыя будзе дзейнічаць з 5 па 10 студзеня.

Спэцыяльная прапанова прадугледжвае зьніжэньне агульнага кошту праезду ад 30% у залежнасьці ад адлегласьці руху на месцы, якія застануцца не рэалізаваныя ў свабодным продажы пры іх афармленьні за трое сутак і менш да адпраўленьня на цягнік №131 Масква-Берасьце на ўвесь шасьцідзённы пэрыяд.

Таксама зьніжаецца агульны кошт праезду да 10% на цягнік №1 Масква-Менск адпраўленьнем 6 і 7 студзеня.

белапан/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт