Logo Polskiego Radia
Print

Перад новым годам праваахоўнікі канфіскавалі ў беларусаў больш за 7 млн пэтард

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.01.2019 13:39
З 31 сьнежня па 1 студзеня апэратыўнікі выявілі 27 выпадкаў нанясеньня цялесных пашкоджаньняў з прычыны неасьцярожнага абыходжаньня з піратэхнікай.
nidan/pixabay.com/Public Domain CC0

Перад новым годам праваахоўнікі канфіскавалі ў беларусаў больш за 7 млн пэтард
Напярэдадні новага году супрацоўнікі міліцыі зафіксавалі 418 фактаў незаконнага абароту піратэхнічных сродкаў. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі ў Менску заявіў начальнік упраўленьня аховы правапарадку ГУАПП МГБ МУС Дзьмітрый Кур'ян.
«Было канфіскавана 7 млн пэтард, за дадзеныя парушэньні складзена больш за 340 адміністрацыйных пратаколаў», – паведаміў ён.
З 31 сьнежня па 1 студзеня апэратыўнікі выявілі 27 выпадкаў нанясеньня цялесных пашкоджаньняў з прычыны неасьцярожнага абыходжаньня з піратэхнікай, сказаў Курʼян. Паводле яго слоў, у мінулым годзе лічба была такой самай, а найбольшая колькасьць траўмаў зафіксаваная ў Гомельскай вобласьці – там іх было 7.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт