У Беларусі даражэе электрычнасьць
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        30.12.2018 10:47
                    
                                 
                
                
                    Напярэдадні Новага года такое рашэньне прыняў Савет Міністраў.
                
                
                    
                        
Foto: pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Так з 1 студзеня новы тарыф на электраэнэргію ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных электраплітамі, складзе 0,1218 рублёў за 1 кВт. гадзін. Пры гэтым з 22.00 да 17.00 будзе дзейнічаць тарыф – 0,0853 рублёў за 1 кВт. гадзін, з 17.00 да 22.00 – 0,2436 рублёў.
Тарыф на электраэнэргію для ацяпленьня і гарачага водазабесьпячэньня складзе 0,1863 рублёў за 1 кВт. гадзін.
Апроч таго ўводзіцца новая тарыфная група – аплата за электраэнэргію на ацяпленьне ды гарачага водазабесьпячэньне ў шматкватэрных дамах, не абсталяваных сыстэмамі цэнтралізаванага цяпла- і газазабесьпячэньня, пры адсутнасьці асобнага прыбора індывідуальнага ўліку расходу электраэнэргіі. Тут аплата складзе 0,0687 рублёў за 1 кВт. гадзін.
Пастанова ўступае ў сілу пасьля яе афіцыйнага апублікаваньня.
Паводле Белта/жл