Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі на складах сабралася прамысловай прадукцыі на 2,2 млрд даляраў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.12.2018 11:07
Запасы растуць ужо трэці месяц запар, паведамляе БелаПАН са спасылкай на дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Беларусі на складах сабралася прамысловай прадукцыі на 2,2 млрд даляраў
За лістапад запасы гатовай прадукцыі на складах арганізацый беларускай прамысловасьці вырасьлі на 116,8 мільёнаў рублёў і на 1 сьнежня склалі 4 млрд 399,7 млн руб.
Запасы растуць ужо трэці месяц запар, паведамляе БелаПАН са спасылкай на дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Па выніках студзеня-лістапада найбольшы ўзровень складзкіх запасаў быў на прадпрыемствах Менска (88,6% сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасьці). Затым ідуць Менская вобласьць (78,5%), Гарадзенская (74,1%), Берасьцейская (73,7%) і Магілёўская (58,6%).
Найменшы ўзровень складзкіх запасаў традыцыйна зафіксаваны ў Віцебскай (35,8%) і Гомельскай (32,5%) абласьцях, дзе знаходзяцца нафтаперапрацоўчыя заводы.
Найбольш высокі ўзровень запасаў гатовай прадукцыі ў студзені-лістападзе назіраўся ў вытворчасьці тэкстыльных вырабаў, адзеньня, вырабаў са скуры і футра - у тры разы перавысіў сярэднямесячны аб'ём вытворчасьці, фармацэўтычных прадуктаў і фармацэўтычных прэпаратаў - у 2 разы, а таксама вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры - у 1,8 разы.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт