Logo Polskiego Radia
Print

22 сьнежня дэпутаты Беларусі і Расеі абмяркуюць адмену роўмінгу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.12.2018 12:23
Сёньня і заўтра праходзіць пасяджэньне Савета Парлямэнцкага сходу Саюза Беларусі і Расеі.
pixabay.com/Public Domain CC0

22 сьнежня дэпутаты Беларусі і Расеі абмяркуюць адмену роўмінгу
21 сьнежня праходзіць пасяджэньне Савета Парлямэнцкага сходу Саюза Беларусі і Расеі, а таксама пленарнае пасяджэньне 55-й сэсіі Парлямэнцкага сходу. Іх удзельнікі разгледзяць бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2019 г., абмяркуюць зьмены ў бюджэт гэтага года, разгледзяць справаздачу аб выкананьні бюджэту 2017 года.
22 сьнежня ў рамках пленарнага пасяджэньня адбудзецца «ўрадавая гадзіна», на якой з удзелам расейскіх міністраў будзе абмеркавана фарміраваньне і функцыянаваньне адзінай навукова-тэхналягічнай прасторы дзьвюх краін і пэрспэктывы адмены роўмінгу, паведамілі ў Дзярждуме РФ.
Акрамя таго, старшыня Дзярждумы Вячаслаў Валодзін і старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ўладзіміра Андрэйчанка сустрэнуцца з актывам Моладзевай палаты пры Парлямэнцкім сходзе дзьвюх краін.

21 сьнежня праходзіць пасяджэньне Савета Парлямэнцкага сходу Саюза Беларусі і Расеі, а таксама пленарнае пасяджэньне 55-й сэсіі Парлямэнцкага сходу. Іх удзельнікі разгледзяць бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2019 г., абмяркуюць зьмены ў бюджэт гэтага года, разгледзяць справаздачу аб выкананьні бюджэту 2017 года.

22 сьнежня ў рамках пленарнага пасяджэньня адбудзецца «ўрадавая гадзіна», на якой з удзелам расейскіх міністраў будзе абмеркавана фарміраваньне і функцыянаваньне адзінай навукова-тэхналягічнай прасторы дзьвюх краін і пэрспэктывы адмены роўмінгу, паведамілі ў Дзярждуме РФ.

Акрамя таго, старшыня Дзярждумы Вячаслаў Валодзін і старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ўладзімір Андрэйчанка сустрэнуцца з актывам Моладзевай палаты пры Парлямэнцкім сходзе дзьвюх краін.

Тэлеграф/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт