Logo Polskiego Radia
Print

Лябедзька дапусьціў рэспубліканскі рэфэрэндум аб інтэграцыі з Расеяй

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.12.2018 10:33
Апазыцыйны палітык лічыць, што Лукашэнка мог бы выкарыстаць яго вынікі ў перамовах з Пуціным і лідэрамі краін Захаду.
Photo: ulleo/pixabay.com/CC0 Public Domain

Па словах Лябедзькі, канфлікт паміж кіраўніцтвам Беларусі і Расеі «актуалізуе пытаньне правядзеньня рэфэрэндуму». «Усе кіраўнікі ў канчатковым рахунку апэлююць да меркаваньня народа. Калі ў спрэчцы не хапае звычайных аргумэнтаў, можна зьвярнуцца да правядзеньня рэфэрэндуму», – сказаў палітык, перадае БелаПАН.

Калі па выніках ініцыяванага беларускімі ўладамі рэфэрэндуму 70% выбаршчыкаў скажуць, што яны супраць узмацненьня інтэграцыі з Расеяй, яны ня хочуць уваходзіць у яе склад, то, адзначыў Лябедзька, Лукашэнка зможа выкарыстоўваць гэтыя вынікі ў перамовах з Пуціным.

Лукашэнка, лічыць палітык, можа выкарыстаць правядзеньне рэфэрэндуму і для наладжваньня стасункаў з Захадам. Напрыклад, вынесьці пытаньне аб увядзеньні мараторыя на прымяненьне сьмяротнай кары, за які выкажуцца крыху больш за 50% грамадзян, якія галасавалі.

Акрамя таго, на рэфэрэндум можа быць вынесена і пытаньне аб падаўжэньні прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў да сямі гадоў.

На пасяджэньні Саўміна Саюзнай дзяржавы ў Берасьце 13 сьнежня прэм'ер-міністар Дзьмітрый Мядзьведзеў заявіў пра гатоўнасьць Расеі прасоўвацца па шляху будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, уключаючы стварэньне адзінага эмісійнага цэнтра, адзінай мытнай службы, суда, падліковай палаты.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт