Менск прэтэндуе на правядзеньне чэмпіянату Эўропы па лёгкай атлетыцы 2024 г.
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        20.12.2018 15:55
                    
                                 
                
                
                    Сярод канкурэнтаў фінскі горад Тамперэ, швэдзкі Гётэборг і польскі рэгіён Сілезія.
                
                
                    
                        
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Менск падаў заяўку на правядзеньне ў 2024 годзе чэмпіянату Эўропы па лёгкай атлетыцы. У якасьці арэны заяўлены стадыён «Дынама», інфармуе сайт minsknews.by. На права правядзеньня першынства таксама прэтэндуюць фінскі горад Тамперэ, швэдзкі Гётэборг і польскі рэгіён Сілезія. Праз месяц рада Эўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі зробіць выбар і пакіне з чатырох прэтэндэнтаў толькі трох. Пазьней стане вядомы пераможца.
euroradio.fm/яс