Нацбанк: Пытаньне адзінага эмісійнага цэнтра з Расеяй не абмяркоўваецца
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        20.12.2018 10:26
                    
                    Прадстаўнік Нацбанку пракамэнтаваў заяву Мядзьведзева аб дамоўленасьцей 1999 году, сярод якіх – адзіны эмісійны цэнтар і адзіная валюта.
                
Будынак Нацбанку Беларусі ноччуcommons.wikimedia.org/Anatolick/Public Domain CC0  
                     
Нацбанк: Пытаньне аб стварэньні адзінага эмісійнага цэнтра з Расеяй не абмяркоўваецца
Адзіны эмісійны цэнтар – гэта вянок інтэграцыі, але Саюзнай Дзяржаве да яго «ісьці й ісьці». Пра гэта заявіў намесьнік старшыні праўленьня Нацбанку Сяргей Калечыц, піша Tut.by.
Прадстаўнік Нацбанку пракамэнтаваў заяву Дзьмітрыя Мядзьведзева аб вяртаньні да дамоўленасьцей 1999 году, сярод якіх – адзіны эмісійны цэнтар і адзіная валюта.
«У нас шмат пляцовак па інтэграцыйных пытаньнях, у многіх удзельнічаю й не на адной апошнім часам не абмяркоўвалася й мабыць у найбліжэйшы час ня будзе абмяркоўвацца пытаньне стварэньня адзінага эмісійнага цэнтра», – заявіў Калечыц.

наша ніва/вс