БЧ прызначыла 180 дадатковых цягнікоў на сьвяты
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        15.12.2018 14:03
                    
                                 
                
                
                    131 цягнік у міжрэгіянальных зносінах і 49 у міжнародных зносінах.
                
                
                    
                        
Цягнік. Ілюстрацыйны здымак.Фота: pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                         З 22 сьнежня 2018 году па 12 студзеня 2019 году БЧ ужо прызначана 180 дадатковых цягнікоў: 131 цягнік у міжрэгіянальных зносінах і 49 у міжнародных зносінах.
З улікам павелічэньня пасажырапатоку большая колькасьць цягнікоў прадугледжана на 22, 25, 29 сьнежня 2018 году й 7 студзеня 2019 году.
У міжнародных зносінах дадатковыя цягнікі прызначаны на найбольш запатрабаваных маршрутах: Менск—Масква—Менск, Менск—Санкт-Пецярбург—Менск, Масква—Брэст-Масква, Санкт-Пецярбург—Бранск, Масква—Калінінград—Масква, Адлер—Калінінград, Гомель—Сноўск—Гомель, Менск—Вільнюс—Менск.
У міжрэгіянальных зносінах прызначэньне цягнікоў і павелічэньне перыядычнасьці курсіраваньня прадугледжана на традыцыйна папулярных у пасажыраў кірунках: Менск—Гомель, Менск—Брэст, Менск—Віцебск, Менск—Пінск, Віцебск—Магілёў, Віцебск—Брэст, Магілёў—Гомель, Мазыр (арт. Козенкі ) —Менск.
nn.by/аз