Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка адмовіўся адмяняць сьмяротнае пакараньне

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 14.12.2018 17:18
Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе і СНД, дзе захоўваецца сьмяротнае пакараньне, якое, паводле Канстытуцыі, ужываецца як выключная мера пакараньня за асабліва цяжкія злачынствы.
Вэб-старонка кампаніі FIDH супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.Вэб-старонка кампаніі FIDH супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.Photo: Вэб-старонка кампаніі FIDH супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.

Лукашэнка адмовіўся адмяняць сьмяротнае пакараньне
Кіраўнік Беларусі не гатовы адмяніць сьмяротнае пакараньне сваім рашэньнем, бо лічыць, што гэтае пытаньне павінна вырашацца на рэфэрэндуме. Пра гэта Аляксандар Лукашэнка заявіў у пятніцу, 14 сьнежня, на прэс-канфэрэнцыі для расейскіх СМІ ў Менску.
«Як бы я не лічыў, але ў нас прайшоў рэфэрэндум. Таму зьдзівіць вас я не змагу, адмяніць сьмяротнае пакараньне не магу. Гэта пытаньне для народа», – адзначыў Лукашэнка.
У той жа час кіраўнік Беларусі заявіў, што дакумэнты, зьвязаныя з выкананьнем сьмяротнага прысуду – самыя цяжкія з усіх, якія яму даводзіцца падпісваць, і ён заўсёды папярэдне знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы.
Нагадаем, Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе і СНД, дзе захоўваецца сьмяротнае пакараньне, якое, паводле Канстытуцыі, ужываецца як выключная мера пакараньня за асабліва цяжкія злачынствы. Прысуд прыводзіцца ў выкананьне праз расстрэл.
https://telegraf.by/2018/12/12/421658-glava-belarusi-otkazalsya-otmenyat-smertnuyu-kazn-v-strane

Кіраўнік Беларусі не гатовы адмяніць сьмяротнае пакараньне сваім рашэньнем, бо лічыць, што гэтае пытаньне павінна вырашацца на рэфэрэндуме. Пра гэта Аляксандар Лукашэнка заявіў у пятніцу, 14 сьнежня, на прэс-канфэрэнцыі для расейскіх СМІ ў Менску.

«Як бы я не лічыў, але ў нас прайшоў рэфэрэндум. Таму зьдзівіць вас я не змагу, адмяніць сьмяротнае пакараньне не магу. Гэта пытаньне для народа», – адзначыў Лукашэнка.

У той жа час кіраўнік Беларусі заявіў, што дакумэнты, зьвязаныя з выкананьнем сьмяротнага прысуду – самыя цяжкія з усіх, якія яму даводзіцца падпісваць, і ён заўсёды папярэдне знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы.

Нагадаем, Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе і СНД, дзе захоўваецца сьмяротнае пакараньне, якое, паводле Канстытуцыі, ужываецца як выключная мера пакараньня за асабліва цяжкія злачынствы. Прысуд прыводзіцца ў выкананьне праз расстрэл.

telegraf.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт