Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі экспарт мэблі ў тры разы перавышае імпарт

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.12.2018 13:07
Колькасьць вытворцаў мэблі ў краіне за апошнія тры гады павялічылася больш як удвая.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі экспарт мэблі ў тры разы перавышае імпарт
Колькасьць вытворцаў мэблі ў краіне за апошнія тры гады павялічылася больш як удвая.
У Беларусі экспарт мэблі ў тры разы перавышае імпарт, паведаміў намесьнік старшыні канцэрна „Беллеспаперапрам” Міхаіл Касько 12 сьнежня на дзелавым форуме швэдзкага канцэрна IKEA ў кітайска-беларускім індустрыяльным парку „Вялікі камень”.
Як паведаміла прэс-служба канцэрна, Касько адзначыў, што ў беларускіх вытворцаў ужо ёсьць добры вопыт супрацоўніцтва з IKEA. Пад замову гэтай кампаніі айчынныя мэблевыя прадпрыемствы вырабляюць шырокі асартымэнт прадукцыі, якая рэалізуецца ў сетцы крамаў IKEA. „Характэрна, што замоў становіцца ўсё больш”, - заўважыў намесьнік старшыні „Беллеспаперапрама”.
Паводле яго слоў, мэблевы бізнэс у Беларусі дынамічна разьвіваецца. Гэтаму шмат садзейнічала мадэрнізацыя дрэваапрацоўчых заводаў, якія на новым высокатэхналягічным абсталяваньні пачалі выпускаць неабходны асартымэнт прадукцыі для мэблевай вытворчасьці: драўняна-стружкавыя пліты, пліты МДФ, фанеру й іншыя матэрыялы.
Колькасьць вытворцаў мэблі ў краіне за апошнія тры гады павялічылася больш як удвая — з 600 да 1.294. Актыўна ствараюцца новыя беларускія й замежныя прадпрыемствы, пашыраюць і мадэрнізуюць вытворчасьць дзейсныя.
Згодна з прагнозамі, у 2018 годзе аб'ём вытворчасьці мэблі ў Беларусі складзе прыкладна 612 млн даляраў ЗША — на 60,6% больш, чым пяць гадоў таму.
Сёньня больш за 80% вырабленай у Беларусі мэблі экспартуецца. У 2013 годзе за мяжу пастаўлялася толькі 50% вырабленай мэблі. Асноўныя рынкі збыту — Расея (50%), Польшча (10%) і Казахстан (7,8%). Плянамерна павялічваюцца адгрузкі мэблі ў краіны Эўрапейскага Зьвязу.
У структуры экспарту прадукцыі лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасьці мэбля складае больш за 30%. За студзень—кастрычнік 2018 году на зьнешнія рынкі зь Беларусі пастаўлена мэблі на 428,2 млн даляраў, што на 20% больш, чым за аналягічны пэрыяд мінулага году, паведамляе прэс-служба канцэрна.
belapan.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт