ЗША назвалі асноўныя праблемы рэлігійнага жыцьця Беларусі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
12.12.2018 15:07
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША апублікаваў штогадовую справаздачу пра рэлігійную свабоду за 2017 год.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain
Матэрыялы для справаздачы зьбіралі амбасады ЗША.
Адносна Беларусі ў дакладзе адзначаецца, што Беларуская праваслаўная царква мае прывілеяванае становішча ў краіне. Зарэгістраваныя рэлігійныя групы мусяць узгадняць актыўнасьці па-за межамі сваіх памяшканьняў і атрымліваць дзяржаўны дазвол на імпарт і распаўсюд рэлігійнай літаратуры.
У дакладзе пазначаецца таксама, што рэлігійныя грамады, у тым ліку баптысцкія, працягваюць мець праблемы з рэгістрацыяй. Пратэстанты ды іншыя рэлігійныя меншасьці маюць праблемы з атрыманьнем памяшканьняў, а замежныя місіянэры маюць цяжкасьці з атрыманьнем беларускай візы. Лідэры юдаізму працягваюць выказваць заклапочанасьць штогадовымі акцыямі БПЦ, зьвязанымі з забойствам нібыта габрэямі хлопчыка каля Заблудава ў 1690 годзе.
svaboda.org/яс