Logo Polskiego Radia
Print

Пачаўся прэсавы тур расейскіх журналістаў у Беларусь

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.12.2018 16:35
Знаёміцца з беларускімі гарадамі ды прамысловасьцю прыехала група каля 100 расейскіх журналістаў.
Фото: wikipedia.org/Автор: User 699 - собственная работа, CC BY-SA 4.0

Прэс-тур завершыцца 14 сьнежня.

Прэсавы тур расійскіх журналістаў пачаўся са знаёмства з Полацкам і Наваполацкам у Віцебскай вобласьці. Яго ўдзельнікі – каля 100 чалавек, прадстаўнікі расійскіх рэгіянальных, фэдэральных і саюзных СМІ, экспэрты і блёгеры з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Тамбова, Бранска, Белгарада, Тулы, Смаленска, Пскова, Варонежа, Архангельска, Мурманска, Калінінграда і іншых рэгіёнаў Расіі.

У Полацку ўдзельнікі прэс-туру наведалі Сафійскі сабор, Полацкі дзяржаўны ўнівэрсытэт і мясцовае малочнае прадпрыемства.

У Наваполацку гасьцям з Расеі паказвалі ААТ »Нафтан«, а таксама музэй гісторыі ды культуры горада.

На наступныя дні падрыхтавана ня менш насычаная праграма ў Менску ды Менскай вобласьці. 12 сьнежня журналісты наведаюць Менскі завод колавых цягачоў, холдынг »Амкадор«, «Штадлер-Менск« ды Цэнтар экалягічнага турызму ў Станькаве.

13 сьнежня расейскім журналістам пакажуць »Менск-Арэну«, дзе адбудзецца сустрэчу з міністрам спорту і турызму Беларусі Сяргеем Кавальчуком і дырэктарам фонду »Дырэкцыя II Эўрапейскіх гульняў 2019 года« Георгіем Катуліным. Таксама гасьцей азнаёмяць з вытворчым працэсам на Менскім малочным заводзе нумар 1 і пакажуць Парк высокіх тэхналёгій

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт